НОВОСТИ
все новости
Команды | Игры | Очки | |
---|---|---|---|
1 | Славия (Мозырь) | 4 | 12 |
2 | Неман (Гродно) | 4 | 12 |
3 | Динамо (Брест) | 4 | 10 |
4 | Торпедо-БелАЗ (Жодино) | 4 | 9 |
5 | Динамо (Минск) | 4 | 8 |
6 | Гомель | 5 | 5 |
7 | Днепр (Могилев) | 5 | 5 |
8 | БАТЭ (Борисов) | 5 | 5 |
9 | Сморгонь | 5 | 5 |
10 | Арсенал (Дзержинск) | 4 | 5 |
11 | Витебск | 4 | 4 |
12 | Нафтан (Новополоцк) | 4 | 3 |
13 | Ислочь (Минский р-н) | 4 | 2 |
14 | Слуцк | 4 | 1 |
15 | Минск | 4 | 1 |
16 | Шахтер (Солигорск) | 4 | -16 |
Нет данных
Команды | Игры | Очки | |
---|---|---|---|
1 | Молодечно-2018 | 2 | 6 |
2 | Лида | 2 | 6 |
3 | Островец | 2 | 6 |
4 | Торпедо-БелАЗ-2 (Жодино) | 3 | 4 |
5 | Динамо-2 (Минск) | 2 | 3 |
6 | Нива (Долбизно) | 2 | 3 |
7 | БАТЭ-2 (Борисов) | 2 | 3 |
8 | АБФФ U-17 (Минск) | 3 | 3 |
9 | Барановичи | 2 | 3 |
10 | Бумпром (Гомель) | 2 | 3 |
11 | Волна (Пинск) | 2 | 3 |
12 | Макслайн (Витебск) | 2 | 3 |
13 | Слоним-2017 | 2 | 3 |
14 | Белшина (Бобруйск) | 2 | 1 |
15 | Орша | 2 | 1 |
16 | Шахтер-2 (Солигорск) | 2 | 0 |
17 | Локомотив (Гомель) | 2 | 0 |
18 | Энергетик-БГУ (Минск) | 2 | -10 |
Чемпионат - Высшая лига
Павел Кляньё: «Калі выходзіш на 4 хвіліны, значна складаней выявіць сябе, чым за паўгадзіны або 90 хвілін»
18.04.2019 12:48
Карэспандэнт Football.by пагутарыў з маладым паўабаронцам мінскага «Тарпеда» Паўлам Кляньё, які ў мінулым туры чэмпіянату сваім прыгожым ударам з развароту «на сцяжку» прынёс «аўтазаводцам» нічыю ў матчы з «Віцебскам». 19-гадовы футбаліст падзяліўся эмоцыямі ад свайго супергола, распавёў аб тым, чаму размаўляе на беларускай мове, аб сваім навучанні ва ўніверсітэце, а таксама перспектывах «Тарпеда» у гэтым сезоне.
- Пачатак чэмпіянату атрымаўся ўпартым. Мы нікому не збіраемся саступаць. У першым матчы мінімальна прайгралі «Шахцёру», але я не магу сказаць, што мы ў чымсьці былі моцна слабейшыя за суперніка. У тым матчы мы павінны былі набіраць балы, але напрыканцы сустрэчы проста трохі не пашанцавала. Што датычыцца паядынка супраць "Іслачы", то лік якраз адлюстроўвае нашу зараджанасць на дужанне і няўступлівасць, якія апошні паядынак супраць «Віцебску» толькі пацвердзіў. Я думаю, што нас чакае вельмі цікавы чэмпіянат. Мы поўныя энергіі і жадання ісці наперад ды перамагаць.- Прыемна, што твой гол у вароты віцяблян многія прызнаюць лепшым у туры?
- Так. Гэта не можа не цешыць. Вельмі важна прыносіць карысць сваёй камандзе і дапамагаць ёй дасягаць пастаўленых мэтаў. Прыемна, што гол атрымаўся прыгожым, і яго цяпер абмяркоўваюць.
- Як атрымаўся такі суперудар з развароту?
- Нейкага адмысловага сакрэту няма. Усё атрымалася само сабой. На футбольным полі часам узнікаюць такія моманты, што па-іншаму згуляць проста немагчыма. У выніку, ты вырашаеш прабіць у вельмі складанай сітуацыі, і атрымліваюцца вось такія галы.
- Ты выйшаў у самым канцы сустрэчы з «Віцебскам» і прынёс сваёй камандзе нічыю. Як сябе адчуваеш, апынуўшыся ў ролі джокера?
- Вядома, нядрэнна, калі ты выходзіш і забіваеш. Але, усё роўна, кожны футбаліст жадае гуляць увесь матч. У мяне адна з мэтаў -- замацавацца ў стартавым складзе. Бо, калі ты выходзіш гуляць на 4 хвіліны, то табе значна складаней сябе выявіць, чым за паўгадзіны або ўсе 90 хвілін.
- Як ты лічыш, у чым табе трэба дапрацаваць, каб замацавацца ў аснове?
- У мяне ёсць свае і плюсы, і мінусы. Гэта выдатна ведаюць трэнеры, якія дапамагаюць мне ліквідаваць мае недахопы, каб сваімі дзеяннямі я максімальна прыносіў карысць камандзе. Я думаю, што, выконваючы ўсе патрабаванні трэнерскага штабу, я буду прагрэсаваць як футбаліст, і ўсё ў мяне атрымаецца. Спадзяюся, дэбют у стартавым складзе не за гарамі.
- Перад пачаткам інтэрв'ю ты сказаў, што размаўляць на беларускай мове -- твая прынцыповая пазіцыя. Чаму?
- Гэта не прынцыповая пазіцыя ў паўсядзённым жыцці. Я проста для сябе вырашыў, што менавіта інтэрв'ю буду даваць на беларускай мове. Бо, калі чуеш родную мову, гэта вельмі прыемна.
- А з сябрамі, сваякамі ты размаўляеш таксама па-беларуску?
- Тут усё залежыць ад асяроддзя. Яно ў мяне пераважна рускамоўнае, таму даводзіцца падладжвацца пад іншых. Але, напрыклад, цяпер да мяне прыехала мая бабуля, якая размаўляе чыста на беларускай мове, з ёй мы маем зносіны толькі па-беларуску. У «Тарпеда» ёсць трэнер брамнікаў Валерый Макарэвіч. З ім мы таксама часам гутарым на роднай мове.
- Ты навучаешся ў БГУФК. Якую спецыяльнасць атрымліваеш?
- Я вучуся на трэцім курсе фізкультурна-педагагічнага факультэта на трэнера па футболе. Ніводзін футбаліст не зможа гуляць усё жыццё, таму я ўжо цяпер імкнуся падрыхтаваць базу, каб пасля завяршэння кар'еры гульца пачаць свой трэнерскі шлях.
- Цяжка вучыцца?
- Як і ва ўсіх студэнтаў, бываюць цяжкія моманты. Вучоба ўскладняецца тым, што ў мяне кожны дзень трэніроўкі, пасля якіх патрэбна паспець ва ўніверсітэт. Часу, вядома, бракуе. Але я імкнуся ўсё паспяваць своечасова, каб не было "хвастоў".
- Выкладчыкі робяць якія-небудзь зніжкі, калі даведваюцца, што ты прафесійны футбаліст і гуляеш у вышэйшай лізе?
- Не. Такога не было. Магу распавесці цікавы выпадак. Гэта якраз адбылося пасля матчу з «Віцебскам». Гэтую гульню абслугоўваў арбітр Андрэй Васілевіч, які з'яўляецца загадчыкам кафедрай футбола і хакея ў маім універсітэце. Пасля фінальнага свістка мы з ім пагутарылі, я падзякаваў яму за якасную працу, а ён пахваліў мяне за прыгожы гол і… сказаў, каб заўтра я быў на занятках.
- Пасля трох тураў «Тарпеда» размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Чаго заўзятарам можна чакаць па выніках сезону?
- Мне здаецца, што асноўная частка поспеху каманды залежыць ад трэнера. Уладзімір Уладзіміравіч Нявінскі знайшоў вельмі добрых футбалістаў, якія ідэальна падыходзяць пад структуру гульні, якую ён імкнецца пабудаваць. Цяпер у нас вельмі баяздольны калектыў, які здольны дамагчыся высокіх мэтаў.
- Напрыклад, якіх?
- Я не буду казаць аб нейкіх пэўных задачах. Проста адзначу, што мы будзем імкнуцца заваёўваць максімальную колькасць балаў у кожным матчы.