FOOTBALL.BYОНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦИИФУТБОЛПРОГНОЗФОРУМ ВХОД | РЕГИСТРАЦИЯ
Football.By - Белорусский и мировой футбол
 
НОВОСТИ. СТАТЬИ. ИНТЕРВЬЮ
 
Александр Путило (Белсат)
Хацкевічу выдалі ажно занадта авансаў
29.12.2014 15:11
»
Спартовы каментатар тэлеканала «Белсат» (belsat.eu) Аляксандр Пуціла прагназуе, што ў новым сезоне чэмпіянату Беларусі па футболе інтрыга ў барацьбе за першае месца абвострыцца.
 
 
«Але найперш канкурэнцыю БАТЭ, на маю думку, як і ў пазамінулым сезоне, складзе салігорскі «Шахцёр». Сказаў бы так і пра мінскае «Дынама», калі б там застаўся Уладзімір Журавель, аднак пакуль засцерагуся, бо ў камандзе новы галоўны трэнер, а таму для заўзятараў усё пакуль віламі па вадзе», - зазначае Пуціла.

Дарэчы, Жураўля ён лічыць найлепшым трэнерам мінулага сезону ў Беларусі:
«За ягоную каманду, прынамсi, было менш сорамна, чымсьці за БАТЭ ў еўратурнірах. Хоць у абодвух клубаў па адной перамозе, але ў мінскага «Дынама» яна была гасцявою, да таго ж у яго яшчэ быў адзін пункт за нічыю. Дый розніца мячоў у «дынамаўцаў» была лепшаю ў два разы, чым у нашага нязменнага чэмпіёна.

БАТЭ так і застаўся клубам для ўнутранага карыстання. І лічу памылкаю трэнераў, гульцоў каманды з Барысава, што, прымаючы крытыку за разгромы і тую зневажальную прэсу - партугальскую, данецкую, яны не забываліся сябе нахвальваць: маўляў, мы і рэкорд матчаў без паразаў устанавілі, і забілі незвычайна шмат мячоў, і атрымалі буйных перамогаў вялізную колькасць, і чатыры гульцы групы атакі ўпершыню ўвайшлі ў дзясятку найлепшых бамбардзіраў. Усё гэта вельмі добра, але нікога і нідзе, акрамя Беларусі, не цікавіць. А спасылкі на тое, што каманда мела вялікі адсотак абноўленага складу, ніяк не апраўдваюць таго, што БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў не бег, не варушыўся наконт стварэння, а дбаў толькі пра абарону - як бы адбіцца і г.д. Упэўнены, што поспеху даможацца той, хто ў аналітычных падсумаваннях адштурхоўваецца ад найгоршага, а не разбаўляе сорам салодкай, малаважкай пігулкай».

А што да зборнай?

«Аляксандр Хацкевіч ніводнай трэніроўкі не правёў, а авансаў і кампліментаў атрымаў як галоўны трэнер нацыянальнай каманды ажно занадта. Як знак якасці падаецца, што яго кандыдатуру ўхвалілі Чыж і Капскі. Як гэта Лукашэнка яшчэ не выказаўся!? Як на мяне, трэба пачакаць вынікаў, каб ацаніць тое, годны ці не вельмі зроблены выбар. Калі зноў збіцца на дагульванне цыклу, то плёну не будзе», - лічыць спартовы каментатар «Белсату».

У свеце, на яго думку, найбольшую ўвагу выклікае Нямеччына, «дзе, як вядома, у адрозненне ад Беларусі ўмеюць цярпець і выпеставаць вынік, нават калі на гэта спатрэбіцца дзясятак і больш гадоў, ствараючы сістэму сапраўды дзейсную, якая ўрэшце прыводзіць да тытулу чэмпіёнаў свету».

Што да асабістых прыхільнасцяў Аляксандра Пуцілы, то ён прызнаецца, што ў Беларусі заўзее за характарныя каманды:
«А паколькі ў нас з гэтым напруга, то сёлета меў сімпатыі час ад часу розныя: і «Нафтан» падабаўся, і «Нёман», і жодзінскае «Тарпеда». Але на наступны год вызначыўся адназначна: найбольш пільна сачу за «Шахцёрам», у якога, на маю думку, чакаецца наймацнейшы, нават за два папярэднія, сезон».

«У свеце... Сын калісьці прывучыў да «Манчэстэр Юнайтэд», а яшчэ перажываю за Арсэна Венгера ў «Арсенале», - кажа «белсатаўскі» спартовы аглядальнік і каментатар.

Создано: 29.12.2014 15:12. Просмотров: 10381, сегодня - 1, вчера - 1
Тэги: александр хацкевич, батэ, александр путило, динамо минск, шахтер


Новости по теме
Комментарии
Добавление новых комментариев отключено.
 
 
 
Последние новости
ДРУГИЕ НОВОСТИ
Загрузка...

Мир интересных новостей

Другие новости в сети
Чемпионат Беларуси 2019
Высшая Дубл. Первая Вторая
#КомандыИО
1БАТЭ (Борисов)00
2Витебск00
3Гомель00
4Городея00
5Динамо (Брест)00
6Динамо (Минск)00
7Днепр-МЧЗ (Могилев)00
8Ислочь (Минский р-он)00
9Минск00
10Неман (Гродно)00
11Славия (Мозырь)00
12Слуцк00
13Торпедо (Минск)00
14Торпедо-БЕЛАЗ (Жодино)00
15Шахтер (Солигорск)00
16Энергетик-БГУ (Минск)00
#КомандыИО
1БАТЭ (Борисов)00
2Витебск00
3Гомель00
4Городея00
5Динамо (Брест)00
6Динамо (Минск)00
7Днепр-МЧЗ (Могилев)00
8Ислочь (Минский р-он)00
9Минск00
10Неман (Гродно)00
11Славия (Мозырь)00
12Слуцк00
13Торпедо (Минск)00
14Торпедо-БЕЛАЗ (Жодино)00
15Шахтер (Солигорск)00
16Энергетик-БГУ (Минск)00
#КомандыИО
1Барановичи00
2Белшина (Бобруйск)00
3Волна (Пинск)00
4Гранит (Микашевичи)00
5Лида00
6Локомотив (Гомель)00
7НФК (Минск)00
8Нафтан (Новополоцк)00
9Орша00
10Рух (Брест)00
11Слоним-201700
12Смолевичи00
13Сморгонь00
14Спутник (Речица)00
15Химик (Светлогорск)00
16ЮАС (Житковичи)00
Нет данных
Мы в социальных сетях
Football.by в INSTAGRAM
Football.by в TWITTER
ПОИСК ПО САЙТУ
 
 
© Football.By, 1998-2019.
При воспроизведении/перепечатке информации сайта указание источника (для интернет-сайтов - гиперссылки на www.football.by, не закрытой от индексации поисковыми системами) обязательно.
 
Рейтинг@Mail.ru Rambler's Top100