... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1Славия (Мозырь)412
2Неман (Гродно)412
3Динамо (Брест)410
4Торпедо-БелАЗ (Жодино)49
5Динамо (Минск)48
6Арсенал (Дзержинск)45
7Гомель44
8БАТЭ (Борисов)44
9Витебск44
10Днепр (Могилев)44
11Сморгонь44
12Нафтан (Новополоцк)43
13Ислочь (Минский р-н)42
14Слуцк41
15Минск41
16Шахтер (Солигорск)4-16
Нет данных
Команды Игры Очки
1Молодечно-201826
2Лида26
3Островец26
4АБФФ U-17 (Минск)23
5Динамо-2 (Минск)23
6Нива (Долбизно)23
7БАТЭ-2 (Борисов)23
8Барановичи23
9Бумпром (Гомель)23
10Волна (Пинск)23
11Макслайн (Витебск)23
12Слоним-201723
13Торпедо-БелАЗ-2 (Жодино)21
14Орша21
15Белшина (Бобруйск)21
16Шахтер-2 (Солигорск)20
17Локомотив (Гомель)20
18Энергетик-БГУ (Минск)2-10
подробнее

Чемпионат - Высшая лига

ФК Торпедо Минск. Логотип. Эмблема

Андрэй Салангін: "Нам вельмі ня хочацца, каб імя "Тарпеда" знікала з радараў нашага футбола"

07.08.2019 15:21

Прэсс-служба мінскага "Трапеда" апублікавала зварот дырэктара клубу Андрэя Салангіна да заўзятараў каманды.
- Прывітанне ўсім заўзятарам футбольнага клуба "Тарпеда". Як вы ўжо ведаеце, з-за фінансавых праблем наш клуб спыняе існаванне і здымаецца з чэмпіянату краіны. Мы вельмі хочам гуляць далей, але проста не маем на гэта ніякай магчымасці.
Нашы праблемы пачаліся ў траўні, калі мы засталіся без фінансавай падтрымкі з боку нашага асноўнага спонсара Міхаіла Міраненкава і пазбавіліся сродкаў да існавання. Тым не менш, мы не склалі рукі: гульцы і трэнеры працавалі на поўную і спрабавалі выправіць сітуацыю ў табліцы, а мэнеджмент клуба шукаў магчымасці палепшыць фінансавы стан. Працы ў гэтым кірунку было шмат. Яна вялася да апошняга дня. Мы спадзяваліся, што атрымаецца знайсці людзей, якіх зацікавіць "Тарпеда", і якія захочуць, каб наша гісторыя працягвалася. Але, нажаль, ні з кім дамовіцца не атрымалася. Не дапамагла клубу і федэрацыя, да якой мы таксама звярталіся за дапамогай. У выніку гульня з БАТЭ на "Барысаў-Арэне" стала апошняй у найноўшай гісторыі клуба.

Гісторыя сучаснага "Тарпеда" пачалася ў 2014 годзе, калі мы ўпершыню за вельмі доўгі час згулялі на рэспубліканскім узроўні - другой лізе чэмпіянату краіны. Гэта былі вельмі яркія, розныя і цікавыя пяць гадоў, дзе былі як яркія перамогі, так і крыўдныя паразы. За гэты час мы прайшлі шлях ад цалкам аматарскай каманды да клуба вышэйшай лігі. І ўсё гэта мы прайшлі разам з вамі нашы заузятары и фанаты. Вы заўсёды былі побач з камандай: і ў цяжкія часы, і падчас перамог. Нават цяпер, у вельмі няпросты час, калі каманда ішла на апошнім месцы ў табліцы, вы прыходзілі на стадыён і ездзілі з намі на выезды, вы дапамагалі гульцам фінансамі і матывавалі нас усіх працаваць. Дзякуй вам за тое, што ўсе гэтыя гады вы былі побач.

Таксама хочам падзякаваць ўсім гульцам, трэнерам і адміністрацыйным работнікам, якія прайшлі праз "Тарпеда" за гэтыя гады. Кожны з вас пакінуў часцінку сябе ў нашай гісторыі і кожны з вас рабіў усё магчымае, каб "Тарпеда" станавілася мацней.
Выказваем вялікую ўдзячнасць і Міхаілу Міраненкаву, без якога нічога б гэтага не было. У свой час яго атрымалася зацікавіць, заразіць нашымі ідэямі і жаданнямі. І Міхаіл Мікалаевіч аддаў шмат сіл і сродкаў для таго, каб "Тарпеда" аказалася там, дзе і павінна быць - у вышэйшай лізе. Нажаль, Міхаіл Мікалаевіч не змог больш дапамагаць нам і мы спыняем існаванне.

Нам вельмі ня хочацца, каб імя "Тарпеда" знікала з радараў нашага футбола. Таму ў будучыні ў нас ёсць жаданне ўзнавіць тарпедаўскую дзіцяча-юнацкую футбольную школу і “рабіць” з хлопцаў добрых футбалістаў і выдатных людзей, з літарай "Т" у сэрцы.
Гэтая ж літара назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага, хто хоць бы на адзін дзень станавіўся тарпедаўцам.

Дзякуй Вам усім.
Дырэктар ПФК "Тарпеда" Андрэй Салангін.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ