... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1Динамо (Минск)13
2Славия (Мозырь)13
3Неман (Гродно)13
4БАТЭ (Борисов)13
5Торпедо-БелАЗ (Жодино)13
6Гомель11
7Динамо (Брест)11
8Ислочь (Минский р-н)11
9Слуцк11
10Нафтан (Новополоцк)10
11Арсенал (Дзержинск)10
12Витебск10
13Минск10
14Днепр (Могилев)10
15Сморгонь10
16Шахтер (Солигорск)1-17
Нет данных
Команды Игры Очки
1АБФФ U-17 (Минск)00
2БАТЭ-2 (Борисов)00
3Барановичи00
4Бумпром (Гомель)00
5Волна (Пинск)00
6Динамо-2 (Минск)00
7Лида00
8Локомотив (Гомель)00
9Макслайн (Витебск)00
10Молодечно-201800
11Нива (Долбизно)00
12Орша00
13Островец00
14Слоним-201700
15Торпедо-БелАЗ-2 (Жодино)00
16Шахтер-2 (Солигорск)00
17Белшина (Бобруйск)0-5
18Энергетик-БГУ (Минск)0-10
подробнее

Чемпионат - Высшая лига

Сергей Глебко. Фото tarpeda.org

Сяргей Глебко: "З-за ўласных памылак стварылі момант для "Дынама"

20.04.2019 21:33

Паўабаронца "Тарпеда" падзяліўся ўражаннем пра матч з мінскім "Дынама" (0:1) у 4-м туры чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе.
– Гульня нічэйная. У нас былі добрыя моманты забіць, але з-за ўласных памылак стварылі момант для суперніка, які яго і рэалізаваў. Лічу, мы мінімум павінны былі гуляць унічыю. Будзем імкнуцца паправіць сітуацыю і на наступную гульню наладжвацца на перамогу.

– Каманда згуляла вельмі адважна.
– Мы з кожным супернікам будзем так дзейнічаць. У нас добры патэнцыял і мы не будзем ад сваёй гульні адыходзіць. Зразумела, што ў залежнасці ад сітуацый, можам згуляць ад абароны. Але мы будзем дадаваць з кожнай гульнёй.

– Што здарылася з Сяргеем Лынько? Чаму яго замянілі ў перапынку?
– У яго траўма. Тройчы ішоў у стык і атрымліваў у патыліцу. У выніку адчуў недамаганне. Вырашылі замянiць. У яго быў выдатны момант, каб забіць. Мяч праляцеў абаронцу, Сяргей не чакаў гэтага і прыйшлося падладжвацца – не патрапіў.

– Сёння вас падтрымлівала шмат заўзятараў. Пара слоў ім.
– Вельмі прыемна, калі прыходзіць гэтулькі заўзятараў. Нашы гульцы заўсёды ведаюць, што фаны заўсёды за нас і ў любую хвіліну, у любое надвор’е і любы час нас падтрымліваюць. Вялікае дзякуй ім за тое, што заўсёды з намі.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ