... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1Славия (Мозырь)513
2Неман (Гродно)512
3Динамо (Брест)511
4Торпедо-БелАЗ (Жодино)510
5Динамо (Минск)59
6Арсенал (Дзержинск)58
7Витебск57
8Гомель55
9Сморгонь55
10Днепр (Могилев)55
11БАТЭ (Борисов)55
12Ислочь (Минский р-н)55
13Нафтан (Новополоцк)54
14Минск52
15Слуцк51
16Шахтер (Солигорск)5-16
Нет данных
Команды Игры Очки
1Молодечно-201837
2Лида37
3БАТЭ-2 (Борисов)36
4Волна (Пинск)36
5Нива (Долбизно)36
6Островец36
7Динамо-2 (Минск)34
8Барановичи34
9Белшина (Бобруйск)34
10Торпедо-БелАЗ-2 (Жодино)34
11Макслайн (Витебск)34
12АБФФ U-17 (Минск)33
13Слоним-201733
14Бумпром (Гомель)33
15Шахтер-2 (Солигорск)31
16Локомотив (Гомель)31
17Орша31
18Энергетик-БГУ (Минск)3-9
подробнее

Чемпионат - Высшая лига

Игорь Ковалевич. Фото Ольги Трофимович

Ігар Кавалевіч: "Мая мэта ў Гродне - сабраць добрую каманду, а за адзін год яна не будуецца"

01.11.2017 16:39

Як вядома, галоўны трэнер "Нёмана" Ігар Кавалевіч падпісаў з гродзенскім клубам новы кантракт, які разлічаны яшчэ на год. Новым пагадненнем спецыяліст задаволены і працягвае рыхтаваць каманду да сур’ёзнай канцоўкі чэмпіянату.
"Што тычыцца падпісання новага кантракта, то гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць за тое, што мне прапанавалі яго падоўжыць, – распавядае Ігар Кавалевіч. – Я нядоўга сумняваўся ў падпісанні, бо хачу працягнуць у Гродне распачатую працу. Мае пажаданні супалі з пажаданнямі Мечыслава Гоя (старшыня назіральнага савета ФК "Нёман").

Кіраўніцтва горада клапоціцца пра каманду. Здаецца, мы разам знойдзем правільны шлях. Мая мэта ў Гродне – сабраць добрую каманду, а за адзін год яна не будуецца. Але стаўленне хлопцаў да гульні сёння мяне ўжо задавальняе".

У суботу 4 лістапада “Нёман” правядзе ў Гродне адзін з самых важных матчаў чэмпіянату, у якiм будзе прымаць брэсцкае «Дынама»

"У першым крузе мы правялі адзін з лепшых матчаў менавіта ў Брэсце, калі абыгралі "Дынама" з лікам 2:0. Зараз брэстчане выглядаюць нашмат мацней і бачна, што Уладзіміру Жураўлю ўдалося стабілізаваць склады і ў другім крузе чэмпіянату "Дынама" адна з лепшых каманд па гульне і арганізацыі. Матч з "Дынама" будзе для нас цяжкі, але я веру ў сваіх хлопцаў і мы зробім усё магчымае, каб перамагчы і парадаваць заўзятараў, якіх запрашаем на матч. У гэтым годзе вельмі цікавая канцоўка чэмпіянату: каманды змагаюцца за тройку, чацвёртае месца і за выжыванне.

Нейкую самамэту, што "Нёман" стане чацвёртым, сёння перад сабой мы не ставім, але прыкладзем усе намаганні, каб дамагчыся жаданага выніку. Апошнія тры гульні, мы ў прынцыпе добра згулялі. У плане арганізацыі і згулянасці у нас было ўсё нармальна. Добра сябе праявіў Максім Яблонскі і іншыя хлопцы. Магу сказаць, што мы будзем змагацца ў апошніх трох матчах", - распавёў Ігар Кавалевіч.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ